-
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у адкрыцці II Бакінскага саміту рэлігійных лідараў свету
14 лістапада 2019На саміт прыбылі каля 200 лідараў розных традыцыйных рэлігій, экспертаў, дыпламатаў, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў з многіх краін. З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў форуму звярнуўся Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
падрабязна » -
12 лістапада 2019
Пасяджэнне адбылося 12 лістапада пад старшынствам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Паўлавіча Гулякі.
падрабязна » -
11 лістапада 2019
Удзельнікамі канферэнцыі сталі святары, медыкі, тэолагі з Расіі, Беларусі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландаў і ЗША.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел прыняў удзел у VI Пленуме Хрысціянскага міжканфесійнага кансультатыўнага камітэта
30 кастрычніка 201930 кастрычніка ў Маскве ў канферэнц-зале «Прэзідэнт-атэля» адбыўся VI Пленум хрысціянскага міжканфесійнага Кансультатыўнага камітэта, прысвечаны тэме «Вечная сіла Евангелля і яго значнасць для сучаснага грамадства».
падрабязна » -
Памёр прафесар Ульрых Луц — самы вядомы ў свеце даследчык Евангелля паводле Матфея
28 кастрычніка 2019Прафесар Ульрых Луц двойчы бываў у Беларусі — у свой першы прыезд у лютым 2006 года ён пазнаёміўся з жыццём Інстытута тэалогіі БДУ і Мінскіх духоўных школ, прыняў удзел у закладцы капсулы ў падмурак будынка Мінскай духоўнай акадэміі, якая будавалася, выступіў з лекцыямі ў Мінскай духоўнай семінарыі, Інстытуце тэалогіі, на факультэце міжнародных адносін БДУ і сталічнай гімназіі № 11. Другі раз прафесар Луц быў у Мінску ў якасці саарганізатара Пятага Усходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету «Евангельскія вобразы Госпада Іісуса Хрыста ў царкоўнай традыцыі і біблейскай навуцы», які адбыўся ў верасні 2010 года.
падрабязна » -
У Мінску адкрылася праваслаўная кніжная выстаўка-форум «Радасць Слова»
16 кастрычніка 2019Цырымонію адкрыцця форуму ўзначалілі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
15 кастрычніка 2019
Уладыка Нікадзім быў выдатным царкоўным дзеячам ХХ стагоддзя, духоўным настаўнікам цяперашняга Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы — Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), цяпер Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Са жніўня па кастрычнік 1963 года мітрапаліт Нікадзім узначальваў Мінскую і Беларускую кафедру.
падрабязна » -
19 верасня 2019
Арганізацыя «Рэнавабіс» на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой. З дапамогай «Рэнавабіса» былі рэалізаваны многія праекты, сярод якіх — падтрымка багаслоўскай адукацыі ў нашай краіне, набыццё літаратуры для бібліятэк Інстытута тэалогіі БДУ і духоўных школ БПЦ, арганізацыя сумесных канферэнцый і стажыровак для беларускіх студэнтаў-багасловаў.
падрабязна » -
Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы наведалі мітынг-рэквіем у Трасцянцы
03 верасня 2019У мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбыліся дабрачынная працоўная акцыя «Дзень памяці» і мітынг-рэквіем, прымеркаваныя да 75-годдзя правядзення першага мітынгу ў памяць аб ахвярах лагера смерці.
падрабязна » -
Адбылася ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі
04 ліпеня 20193 ліпеня ў Сінадальным цэнтры сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшла ХХIV Нарада праваслаўных сектазнаўцаў Беларусі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 епархій Беларускага Экзархату.
падрабязна » -
01 ліпеня 2019
Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі прыняў удзел у міжнароднай міжканфесійнай канферэнцыі «Царква і міграцыя» і 37-м Міжнародным Евангелічным форуме «Kirchentag-2019», якія адбыліся ў зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія (Германія).
падрабязна » -
Прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету адбылася ў храме брытанскай вёскі Тудлі
13 чэрвеня 20198 чэрвеня ў царкве Усіх святых у вёсцы Тудлі (Вялікабрытанія) адбылася прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету. Царква Усіх святых (All Saints Church) у невялікай вёсачцы Тудли графства Кент — адзіны ў свеце храм, усе вокны якога ўпрыгожаны вітражамі Марка Шагала.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян
09 чэрвеня 20198 чэрвеня Яго Свяцейшасць, Вярхоўны Патрыярх і Каталікос усіх армян Гарэгін Другі прыняў у Патрыяршай рэзідэнцыі Першапрастольнага Святога горада Эчміадзіна мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, які здзяйсняе паездку ў Арменію па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
падрабязна » -
У сталіцы Беларусі адбыліся юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
01 чэрвеня 201930-31 мая ў горадзе Мінску адбыліся Юбілейныя XXV міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры». Форум сабраў разам больш за 100 удзельнікаў з розных краін.
падрабязна » -
30-31 мая ў Мінску пройдуць юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
24 мая 201930-31 мая ў горадзе Мінску адбудуцца юбілейныя ХХV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры». Рэгістрацыя для ўдзелу ў форуме працягнецца да 5 мая ўключна.
падрабязна »