-
28 ліпеня 2021
Традыцыя адначасовага перазвону ў азнаменаванне Хрышчэння Русі і як заклік да агульнай малітвы аб'ядноўвае храмы брацкіх дзяржаў ужо дзявяты год.
падрабязна » -
350 тысяч вернікаў прайшлі хрэсным ходам па вуліцах Кіева
27 ліпеня 2021Усеўкраінскі хрэсны ход з нагоды 1033-годдзя Хрышчэння Русі і дня памяці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра адбыўся ў Кіеве 27 ліпеня 2021 года. Па прыблізных дадзеных, у малітоўным шэсці прынялі ўдзел 350 тысяч чалавек.
падрабязна » -
17 мая 2021
Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ з мэтай абароны вернікаў ад злоўжыванняў у сетцы Інтэрнэт працягвае дапаўняць спіс рэсурсаў, якія займаюцца зборам сродкаў на царкоўныя трэбы і якія не маюць афіцыйнага дачынення да Рускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
13 красавіка 2021
13 красавіка, па заканчэнні пасяджэння Свяшчэннага Сінода, у дамовым храме Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры была здзейснена памінальная ліція па незабыўнаму Свяцейшаму Патрыярху Сербскаму Ірынею і спачылых у апошнія месяцы сабратах-архіпастырах Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву), мітрапаліта Іаву (Тыванюку), мітрапаліту Іаанікію (Кобзеву) і мітрапаліту Феафану (Ашуркаву).
падрабязна » -
04 сакавіка 2021
13 сакавіка 2021 года ў рамках міжнароднага сацыякультурнага праекта «Свет душы» Духоўна-асветніцкі цэнтр Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі і Асацыяцыя «Руская Ірландыя» правядуць тэлемост паміж Беларуссю і Ірландыяй «Прыходскае жыццё. Пазацаркоўная дзейнасць».
падрабязна » -
Адбылася інтранізацыя Свяцейшага Патрыярха Сербскага Парфірыя
20 лютага 202119 лютага 2021 года пасля заканчэння Саборнай архіерэйскай Літургіі ў бялградскім кафедральным саборы Архангела Міхаіла быў здзейснены чын інтранізацыі новаабранага Свяцейшага ахіепіскапа Печскага, Мітрапаліта Бялграда-Карлавацкага і Патрыярха Сербскага Парфірыя.
падрабязна » -
Мітрапаліт Заграбска-Люблянскі Парфірый абраны Патрыярхам Сербскім
19 лютага 202118 лютага 2021 года ў сталіцы Сербіі адбыўся Архіерэйскі Сабор Сербскай Праваслаўнай Царквы, на якім быў абраны новы Патрыярх Сербскі.
падрабязна » -
12 лютага пройдзе анлайн-канферэнцыя «Царква і пандэмія»
12 лютага 202112 лютага 2021 года ў 12:00 па маскоўскім часе ў анлайн-рэжыме пройдзе канферэнцыя «Царква і пандэмія», прымеркаваная да пятай гадавіны сустрэчы ў Гаване Папы Францыска і Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
падрабязна » -
10 лютага 2021
На сайце будуць размяшчацца не толькі пецярбургскія навіны, публікацыі, відэа і фотарэпартажы, прысвечаныя святому, але і найбольш цікавая інфармацыя з рэгіёнаў і замежжа.
падрабязна » -
10 лютага 2021
Аб'яўляецца збор матэрыялаў для падрыхтоўкі праслаўлення старца Успенскага Пскова-Пячэрскага мужчынскага манастыра архімандрыта Іаана (Красцьянкіна), які адышоў да Госпада 15 гадоў таму.
падрабязна » -
30 снежня 2020
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Адышоў да Госпада Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней
20 лістапада 202020 лістапада на 91-м годзе жыцця ад ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, памёр Свяцейшы Патрыярх Сербскі Ірыней, паведамляе сайт Сербскай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Адышоў да Госпада мітрапаліт Чарнагорскі і Прыморскі Амфілохій (Радавіч)
30 кастрычніка 2020У 2008 годзе адбыўся візіт мітрапаліта Амфілохія ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы. 11 студзеня ён быў абраны ганаровым доктарам Інстытута тэалогіі БДУ. Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў, цяпер Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі) узнагародзіў уладыку ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага.
падрабязна » -
Заява Свяшчэннага Сінода ў сувязі з рашэннем уладаў Турцыі аб пераглядзе статусу храма Святой Сафіі
17 ліпеня 2020Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы выказвае глыбокае шкадаванне ў сувязі з рашэннем дзяржаўнага кіраўніцтва Турцыі пазбавіць храм Святой Сафіі музейнага статусу і перадаць яго ў богаслужэбнае карыстанне мусульманскай абшчыны.
падрабязна » -
Заява Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў сувязі з сітуацыяй у Чарнагорыі
13 ліпеня 202013 ліпеня Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы выступіў з заявай, заклікаўшы грамадзянскія ўлады Чарнагорыі адмяніць дыскрымінацыйны закон, які ўнёс падзел і раскол у чарнагорскае грамадства, спыніць ганенні на Праваслаўную Царкву і спыніць спробы стварыць замест яе нейкую іншую царкоўную структуру.
падрабязна »