-
У Аляксандра-Неўскі храм сталіцы прыбудзе ікона блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай мошчаў
09 верасня 202012 верасня па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у храм дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска прыбудзе ікона блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай мошчаў. Блажэнная Матрона Маскоўская (1881-1952) — адна з самых шануемых нашым народам святых. Жанчыну-інваліда, невідушчую ад нараджэння і пазбаўленую магчымасці хадзіць, Гасподзь удастоіў дару цудатварэння і празорлівасці. Вернікі шануюць блажэнную Матрону як вялікую малітвенніцу, якая дапамагала блізкім пры сваім жыцці і працягвае адгукацца на просьбы шчырых сэрцаў зараз, знаходзячыся ў Царстве Нябесным.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў віншаванні з прызначэннем
08 верасня 20208 верасня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з прызначэннем. Уладыка Веніямін запэўніў высокіх гасцей у сваёй гатоўнасці да дыялогу і канструктыўнага супрацоўніцтва з усімі здаровымі сіламі грамадства.
падрабязна » -
Мітрапаліт Філарэт павіншаваў мітрапаліта Веніяміна з пачаткам служэння на Мінскай кафедры
08 верасня 2020Пажадаўшы ўладыку Веніяміну стойкасці, моцы сіл і поспеху ў Экзаршай працы, мітрапаліт Філарэт уручыў яму белы клабук з мініяцюрнай копіяй Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай — духоўнага сімвала Беларусі.
падрабязна » -
Мітрапаліт Веніямін узначаліў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення
08 верасня 20208 верасня, у дзень Стрэчання Уладзімірскай іконы Прасвятой Багародзіцы і памяці мучанікаў Адрыяна і Наталлі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
06 верасня 2020
6 верасня ў зале Вышэйшай Царкоўнай Рады кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве адбылася сустрэча Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з архіерэямі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Епіскап Веніямін: У смутны час узмоцнім малітву [ВІДЭА]
30 жніўня 2020Да працягу і ўзмацнення малітвы за Айчыну заклікаў вернікаў, якія сабраліся ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, епіскап Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
падрабязна » -
30 жніўня 2020
30 жніўня, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, пасвята свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Кацярынадарскі і Кубанскі Павел здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
30 жніўня 2020
30 жніўня, у Нядзелю 12-ю пасля Пяцідзесятніцы, епіскап Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава.
падрабязна » -
28 жніўня 2020
28 жніўня, у дзень свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Екацярынадарскі і Кубанскі Павел здзейсніў Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.
падрабязна » -
Епіскап Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць Успенскага храма аграгарадка Косіна
28 жніўня 202028 жніўня, у дзень свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім храме аграгарадка Косіна Лагойскага раёна.
падрабязна » -
27 жніўня 2020
27 жніўня, напярэдадні свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
падрабязна » -
Ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен за Беларусь
27 жніўня 2020Па благаславенню епіскапа Веніяміна, абранага Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, 30 жніўня ў 17:00 ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен з акафістам Успенню Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ.
падрабязна » -
Аб узмацненні посту і малітвы аб беларускім народзе
27 жніўня 2020Заклік епіскапа Веніяміна падоўжыць на тры дні пост звернуты перш за ўсё да тых, хто па тых ці іншых прычынах не выконваў Успенскі пост. Такім прапануецца прыступіць да яго не адкладаючы. Тыя хрысціяне, што старанна трываюць пост, заклікаюцца да ўзмацнення сваёй духоўнай дзейнасці ў астатні час ўстрымання.
падрабязна » -
26 жніўня 2020
26 жніўня, у сераду сядміцы 12-й пасля Пяцідзесятніцы, адданне свята Праабражэння Гасподняга, Мінскай іконы Божай Маці, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы.
падрабязна » -
Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі прызначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін
25 жніўня 2020Свяшчэнны Сінод прыняў да ўвагі прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні ад пасады Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выказаўшы яму падзяку за панесеную працу.
падрабязна »